У ЗША асуджанага да смерці памілавалі за гадзіну да пакарання
Смяротнае пакаранне было заменена на пажыццёвае зьняволенне без права датэрміновага вызвалення.
Губернатар штата Тэхас Грэг Эбот памілаваў у чацьвер прысуджанага да смерці забойцу маці і брата. Ён паведаміў аб гэтым менш чым за адну гадзіну да заплянаванай экзекуцыі.
Смяротнае пакаранне было заменена на пажыццёвае зьняволенне без права датэрміновага вызвалення. Аб змякчэнні пакарання для Томаса «Барта» Уітакера прасіў губернатара Інстытут па справах умоўнага вызвалення. Інстытут вельмі рэдка звяртаецца з такім прашэннем.
У сваю чаргу Інстытут задаволіў просьбу бацькі асуджанага, Кэнта Уітакера, які выжыў разню. Ягоны сын у 2003 годзе страляў па родных у сваім доме ў прыгарадзе Х'юстана. Маці забойцы і яго брат былі забітыя.
Кэнт Уітакер ужо даўно хадайнічаў за ласку для свайго сына, сцвярджаючы, што пазбаўленне яго жыцця выкліча толькі яшчэ большае зло.
Журналісты не змаглі вызначыць, як Томас Уітакэр адрэагаваў на навіну аб адмене экзекуцыі.
Паводле беларускай службы Польскага радыё