У Санкт-Пецярбургу сёння адбудзецца імша на беларускай мове
Плануецца, што яна будзе праходзіць кожную другую нядзелю месяца.
У Санкт-Пецярбургу сёння ў 16.00 ў парафіі Успення Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца імша на беларускай мове.
Плануецца, што яна будзе праходзіць кожную другую нядзелю месяца.
Служыць будзе кс. Януш Прусіноўскі, які раней служыў у Сянно.
Мясцовыя беларусы самі прапанавалі рабіць імшу на беларускай мове.
Сёння Імша будзе памяці беларускай верніцы і актывісткі Тарэсы Шырмы, якая памерла на мінулым тыдні.