У Польшчы выдалі ордар на арышт збеглага ў Беларусь салдата
Польскі салдат дэзерціраваў са свайго войска і ўцёк у Беларусь 16 снежня, неўзабаве ён стаў даваць інтэрв' ю беларускім дзяржаўным СМІ, вінавацячы Польшчу ў масавых забойствах мігрантаў.

Эміль Чэчка, скрыншот з відэа тэлеканала Беларусь-1
Пракуратура раёна Беласток-Поўнач выдала ордар на арышт салдата 16-й Паморскай механізаванай дывізіі Эміля Чэчкі, які дэзерціаваў з войска і ўцёк у Беларусь. Ордар дзейнічае на тэрыторыі Польшчы.
21 снежня пракуратура Беластока завочна выставіла салдату абвінавачанне па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Польшчы — «Дэзертырства», што прадугледжвае да 10 гадоў зняволення. Акрамя таго, акруговая пракуратура Варшавы правярае дзеянні Чэчкі на здзяйсненне «злачынства супраць Рэспублікі Польшча» паводле часткі 1 артыкула 127, што можа пагражаць пажыццёвым пазбаўленнем волі.
Як сказаў прадстаўнік пракуратуры Беласток-Поўнач палкоўнік Радаслаў Вішанка, ордэр азначае тое, што падазраванага цяпер можа затрымаць на тэрыторыі Польшчы любая сілавая структура і перадаць пад следчы арышт, аднак этап расследавання яшчэ папярэдні, таму пакуль не вядзецца размова пра экстрадыцыю Чэчкі з Беларусі.
nashaniva.com