У Кіеве картэж Парашэнкі збіў 88-гадовага мужчыну (відэа)

У Кіеве картэж Пятра Парашэнкі збіў 88-гадовага мужчыну. Як інфармуе сайт glavcom.ua, пенсіянер перабягаў вуліцу і трапіў пад паліцэйскі аўтамабіль (ён рухаўся з хуткасцю не менш за 80 км/г).

Фота: glavcom.ua

Фота: glavcom.ua

Мужчыну адкінула на некалькі метраў. Украінскі прэзідэнт даручыў аказаць пацярпеламу усю неабходную дапамогу. Паводле папярэдняй інфармацыі, у мужчыны пералом нагі і страсенне галаўнога мозгу. Пенсіянер знаходзіцца ў лякарні.


Паводле euroradio.fm