Трамп і Сандэрс абвешчаныя пераможцамі папярэдніх выбараў у Арэгоне
Мільярдэр Дональд Трамп перамог на папярэдніх выбарах Рэспубліканскай партыі ЗША ў штаце Арэгон. Адначасова ў штаце прайшлі праймерыз Дэмакратычнай партыі, перамогу на якіх атрымаў вермонтскі сенатар Берні Сандэрс.
Хоць Дональд Трамп застаўся, фактычна, адзіным намінантам на вылучэнне ў кандыдаты ад рэспубліканцаў, у выбарчых бюлетэнях таксама значыліся імёны сенатара ад Тэхаса Тэда Круза і губернатара Агаё Джона Кейсіка, перадае Bloomberg. Пры гэтым Трамп набраў 67% галасоў, Кейсік 17%, Круз застаўся з 16%.
У дэмакратаў Сандэрсу ўдалося адваяваць перамогу ў Хілары Клінтан з невялікай перавагай. Вынік - 53% за сенатара ад Вермонта, 47% — за экс-дзяржсакратара, перадае NBC.
Афіцыйна адзіных кандыдатаў на пост прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў і рэспубліканцаў прадставяць на ліпеньскіх з'ездах партый — у Філадэльфіі і Кліўлендзе адпаведна.
Паводле interfax.ru