Тамбоўскі трэнер-хакеіст з 5-й брыгады 1-га АК РФ ваюе на Данбасе

Характар ​​і метады патрыятычнага выхавання моладзі ў Расіі ўсё часцей выклікаюць здзіўленне. 



trpj2ffqix4_642x336.jpg

фота з сайта InformNapalm

У расійскіх рэгіёнах досыць развітыя ўсялякага кшталту вайскова-патрыятычныя і вайскова-спартыўныя гурткі, у якіх моладзі апроч выхавання любові да радзімы, прышчапляецца і нянавісць да ўсяго нярускага.

 

Немалое значэнне ў патрыятычным выхаванні маюць і педагогі. Адным з апошніх прыкладаў стаўся казус з зборам сродкаў у Саратаўскай гімназіі №3 на набыццё новага самалёта для ЗС РФ, ініцыяваны дырэктарам школы, але пасля таго, як інфармацыя прасачылася ў СМІ, збор сродкаў быў спынены. І гэта дзеянні ўсяго толькі простага дырэктара, што ж тут казаць пра людзей, якія сёння працуюць з дзецьмі, а заўтра едуць у якасці наймітаў ваяваць на Данбас.

Каманда InformNapalm выявіла хакеіста і трэнера моладзевай хакейнай каманды «Ястрабы» Івана Варапаева з гораду Тамбова, які ў сумяшчальніцтве з'яўляецца таксама і наймітам-тэрарыстам НЗФ «Наваросіі» (спасылку на архіў профілюкантактаў,фотаальбому).

informnapalm.org__wp_content_uplo_a4edf902d4ec194d4f442b261d57fa64.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_f41dc87d5a433fd71e2bab08b6195c3c.jpeg

Іван Варапаеў ў сваім профілі мае фотаальбомы, якія сведчаць як пра ягонае знаходжанне ў складзе НЗФ «ДНР», гэтак і пра трэнаванні ў хакеі са сваімі гадаванцамі. Пра тое, што Варапаеў з'яўляецца трэнэрам, сведчаць запісы ў групе Моладзевая каманда (ХК-Ястрабы). У перапісцы з дзецьмі Варапаеў пазначае даты і час наступных трэнаванняў. Апошняе паведамленне было зробленае 9 сакавіка 2015 году, у якім зазначанае, што трэнавання не будзе. Як было высветленае, прычынаю стаўся ад’езд трэнэра на Данбас.

informnapalm.org__wp_content_uplo_87a530e76f2f3ff7f9501853c5b3fc60.jpeg

Меркавана з лета 2015 года, магчыма, да гэтага моманту, Варапаеў знаходзіцца ў складзе 5-й брыгады 1 АК РФ на Данбасе. Пра гэта сведчыць фатаздымак, у якім хакеіст-баявік зафіксаваны на тле тэхнікі з нанесеным тактычным знакам — ромбам з пяцёркаю ў сярэдзіне.

informnapalm.org__wp_content_uplo_d6c565d46912e9e1795d91c802f155cd.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_8d2f3b974b360cb95b5f8ce9781d69b9.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_24f258dd60b4a351f3775240bc0bbac9.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_e5e58b58d7341b2517ad694c711e614d.jpeg

У каментарох да фатаздымкаў трэнэр Ваня не прыхоўвае таго, што знаходзіцца ў Данецку.

informnapalm.org__wp_content_uplo_01e1f9feed63236d6dbbb58fb12e6db7.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_e5041847e76dafc9322ca6efe1b57d97.jpeg

Пра гэта сведчыць і фатаздымак на тле ГЦ «Залатое кальцо» ў Данецку.

informnapalm.org__wp_content_uplo_b00fc9ca999b19eb794496ce43362244.jpeg

Апроч гэтага ў альбоме ёсць шэраг клоўнскіх здымкаў, падобных на фота, якія робяць клоўны псеўда-эліты непрызнанага ўтварэння, якіх па-іншаму ўжо проста не назавеш.

informnapalm.org__wp_content_uplo_e349d973becba94a59b94bd983bf12ff.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_c3acc2ad2809118ea3ca56d06e22ae98.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_f16b6b71fecf8ee6b39033570c9a9a62.jpeg

Нямаведама, ці вернецца Варапаеў дадому ў Тамбоў і працягне сваю трэнэрскую кар’еру. Ці ж навечна застанецца ў стэпах Данбаса, як яшчэ адзін найміт і хакеіст з Омскай каманды «Ястрабы» Юры Сіхвардт з пазыўным «Дытрых», забіты 1 снежня 2015 году.

informnapalm.org__wp_content_uplo_ef3fb46484e35848186212675a85ee90.jpeg

informnapalm.org__wp_content_uplo_885614bfd55b43a909eeba139c63af0b.jpeg

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расследавання міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm.

Аўтар расследавання — Victory Krm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org