«Баявыя бураты рускага свету» на Данбасе

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае фіксацыю фактаў схаванага ўдзелу кадравых расійскіх вайскоўцаў у вайсковых канфліктах ва Украіне і Сірыі. У чарговым раследаванні пададзеныя доказы знаходжання на Данбасе «баявых буратаў рускага свету». У прыватнасці, валанцёры-выведнікі раскрылі гісторыю «баявога шляху» вайскоўца 5-й асобнай танкавай брыгады (АТБр) ЗС РФ Баіра Гуроева.



informnapalm.jpg

Напэўна, шмат хто памятае рэзанансную гісторыю абгарэлага бурата Даржы Батамункуева са «знакамітай» 5-й асобнай танкавай брыгады ЗС РФ (в/ч 46108, Улан-Удэ. (Архіў інтэрвію Батамункуева для расейскага выдання «Новая Газета»).

Падчас зьдзяйснення чарговай выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі валанцёры InformNapalm знайшлі яшчэ адзін факт удзелу «гібрыдных» бурацкіх танкістаў з Улан-Удэ ў вайне Крамлю супроць Украіны.

Герой нашага сёньняшняга раследавання Баір Гуроеў (архіў) родам з маленькага сяла Усць-Абор Пятроўск-Забайкальскага раёну Забайкальскага краю РФ. У гэтым пасёлку дамінуе бурацкая грамада.

Працяг артыкулу чытайце тут.