Сепаратысты гатовыя выдаваць "пашпарты ДНР"

Тэрарысты пачалі выдачу часовых пасведчанняў асобы мясцовым жыхарам Данбаса, паведаміў спікер АТА ва Украіне Андрэй Лысенка.



pic_d7c09e79178d7909fe7667b48e31dcdd.jpg

"Акупанты ўсё глыбей заганяюць захопленую частка Данбаса ў "шэрую зону" і бяспраўе. Акупацыйная адміністрацыя на тэрыторыі Данецкай вобласці пачала выдачу часовых даведак пацверджання асобы", — адзначыў Лысенка.

У далейшым, па словах спікера АТА, плануецца выдача так званых "пашпартоў ДНР", якія не будуць прызнаныя ні адной краінай свету і будуць несапраўднымі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы і ажыццяўленні любых юрыдычных аперацый.

Лысенка таксама праінфармаваў, што за мінулыя суткі ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі загінуў 1 ваенны, двое атрымалі раненні.

"Украінская праўда"