Саудаўская Аравія заяўляе пра перахоп ракеты з Емена
Улады Саудаўскай Аравіі паведамляюць, што ім удалося збіць над сваёй тэрыторыяй балістычную ракету "Scud", запушчаную паўстанцамі-хусітамі з Емена.
Фота www.vestifinance.ru
Напярэдадні саудаўскія СМІ паведамлялі аб узброеных сутыкненнях у прыгранічных раёнах Джызан і Наджран, падчас якіх былі забітыя як мінімум чацвёра саудаўскіх ваенных і некалькі дзясяткаў еменцаў.
Таксама паступаюць паведамленні аб тым, што ў ноч на суботу сталіца Емена Сана была падвергнутая абстрэлу саудаўскай арміі.
Міжнародная кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй наносіць авіяўдары па тэрыторыі Емена з сакавіка, пасля таго, як паўстанцы-хусіты захапілі большую частку тэрыторыі краіны і выгналі прэзідэнта Мансура Хадзі, які ўцёк у Эр-Рыяд.
Паводле www.bbc.co.uk