Саакашвілі паведаміў, што вярнуўся ў Грузію. МУС краіны абвергла яго словы
Былы прэзідэнт Грузіі паведаміў, што прыбыў у краіну праз восем гадоў пасля ад'езду. Экс-прэзідэнта могуць арыштаваць адразу ж па прыездзе.
Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў у пятніцу, што вярнуўся на радзіму праз восем гадоў пасля ад'езду, паведамляе ТАСС.
«Добрай раніцы, Грузія. Я ўжо ў Грузіі праз восем гадоў», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
Палітык таксама апублікаваў у Facebook відэазапіс, на якім сцвярджае, што прыбыў у Батумі. «Вось мой Батумі. <...> Тут павінен быў быць мой батумскі амерыканскі тэхналагічны ўніверсітэт, які знішчылі. Сёння ў нас была б ужо вакцына, а таксама кавід не забіў бы столькіх людзей. Я вельмі сумаваў па тутэйшых мясцінах. Сёння спраўдзілася мая мара», — сказаў ён.
Разам з тым у МУС Грузіі паведамілі, што Саакашвілі не перасякаў дзяржаўную мяжу. Афіцыйных каментароў з боку ўлад Грузіі і партыі Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух» пакуль няма.
Саакашвілі ў панядзелак напісаў, што набыў квіток на самалёт на вечар 2 кастрычніка да Тбілісі — да выбараў у мясцовыя органы ўлады. Пазней у сеціве з'явіліся фотыздымкі яго забраніраванана квітка, дзе пазначана, што ён збіраецца прыляцець на радзіму са сваёй маці.