Рэйс «МH-17» быў збіты расійскім «Букам» і, хутчэй за ўсё, расійскім экіпажам

Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры Нідэрландаў, пад кіраўніцтвам якой Міжнародная Група крыміналістаў (JIT) праводзіць расследаванне трагедыі.



1410346163_2849_boing.jpg

Паведамляецца, што «Бук» быў прывезены з Расіі ва Украіну незадоўга да трагедыі. Гэта пацвярджаюць шматлікія фота і відэазапісы, а таксама знойдзеныя і апытаныя сведкі.
Следчыя JIT сабралі і апрацавалі больш за мільён дакументаў, фота і відэа. З-за такога вялізнага аб'ёму матэрыялу давялося значна павялічыць склад аналітычнай групы. Цяпер эксперты павінны не толькі выявіць кола падазраваных і сабраць доказы супраць іх, але і прадставіць суду факты і сведчанні, дастатковыя для вынясення абвінаваўчага прысуду. Менавіта над гэтым цяпер і працуе пракурорская група.
Таксама ў пракуратуры Нідэрландаў адзначаюць, што ёсць сур'ёзныя сведчанні таго, што сакрэтныя службы РФ пастаянна спрабуюць узламаць і прабрацца ў камп'ютарныя сістэмы галандскай паліцыі і пракуратуры. Смартфоны і ноўтбукі, якія следчыя выкарыстоўвалі ва Украіне, і якія мелі кантакт з мясцовымі інтэрнэт-сеткамі, прыйшлося знішчыць. Прычына — інфікаванасць шпіёнскай праграмай Spyware.
У некаторых выпадках прыйшлося выдаліць з сеткі акаўнты паліцэйскіх служачых, бо яны падвергліся нападу і маглі быць інфікаваныя.
Паводле Unian.net, фота Reuters