Джахар Царнаеў прызнаў сваю віну ў выбухах у Бостане

Падобнай заявы ад падазраванага ў першы ж дзень суду ніхто не чакаў.



150304205249_81389196_017750561_1.jpg

У Бостане пачаўся працэс па справе аб выбухах падчас марафону два гады таму. У самым пачатку паседжання адвакат абвінавачанага Джахара Царнаева заявіла прысяжным, што яе падабаронны прызнае сваю віну. Паводле яе слоў, яна мае намер будаваць абарону на тым, што Царнаеў нібыта знаходзіўся пад уплывам свайго старэйшага брата Тамерлана Царнаева.
Джахару Царнаеву, якому споўніўся 21 год, пагражае смяротны прысуд; яму прад'яўленыя абвінавачванні па больш чым 30 пунктах. Федэральны пракурор заявіў пры адкрыцці працэсу ў сераду, што калі Царнаеў закладваў бомбы, ён задумаў забойства. У 2013 годзе Джахар Царнаеў не прызнаў сваю віну па ўсіх абвінавачваннях, якія адносяцца да справы аб выбуху бомбаў на Бостанскім марафоне.
Левая палова залы суда была запоўненая людзьмі, якія пацярпелі пры выбухах. Тры чалавекі, у тым ліку васьмігадовы хлопчык, былі забітыя пры выбуху двух выбуховых прыладаў, вырабленых са сталёвых рондаляў-хуткаварак, напоўненых цвікамі і шарыкападшыпнікамі, у красавіку 2013 года. Больш за 260 чалавек атрымалі раненні, многія з іх пазбавіліся канечнасцяў.
Джахар Царнаеў абвінавачваецца таксама ў забойстве паліцэйскага ўжо пасля здзяйснення выбухаў у Бостане. Тады паліцыя разгарнула масіраваную аперацыю пошуку і пераследу падазраваных, якая завяршылася арыштам Джахара Царнаева і гібеллю яго брата.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі, фота Reuters