Расія рыхтуе чарговае эмбарга Еўрасаюзу

Расія плануе ўвесці новае эмбарга на рээкспарт тавараў з краін ЕС.

2d9fa089_2f05_4c9e_9387_17ae8dc33a35.file


Гаворка ідзе пра садавіну і гародніну з трэціх краін, якія перавозяцца праз тэрыторыю ЕС. Федэральная служба па ветэрынарнаму і фітасанітарнаму нагляду заявіла, што перад тым, як увесці такую забарону, будуць праведзеныя кансультацыі з зацікаўленымі краінамі.
Юлія Швабаўскене з Рассельгаснагляду кажа, што існуе падазрэнне, што еўрасаюзаўскія экспарцёры пастаўляюць у Расію тавары, якія ахопленыя эмбарга, прыклейваючы ім этыкеткі трэціх краін, пераважна афрыканскіх.

Паводле расіян, сумнеўнымі з'яўляюцца сертыфікаты, выстаўленыя ў Мазамбіку, Конга, Беніне, Емене і Камеруне.


 «Мы падазраём, што з афрыканскіх краін перавозяцца толькі дакументы, а не тавар», — кажа Юлія Швабаўскене.
У якасці прыкладу яна назвала тавары з Польшчы, якія прывозяцца ў Расію пад выглядам тавараў з Камеруну.
www.radyjo.net