Расія перагнала Кітай па колькасці захварэлых на COVID-19

Усяго ў Расіі каранавірус выяўлены ў 87 147 чалавек. За мінулыя суткі ў РФ памерлі 50 чалавек, у якіх быў пацверджаны дыягназ «каронавірусная інфекцыя».

Карта yandex.by

Карта yandex.by

Па стане на раніцу 27 красавіка ў Расіі зафіксаваныя 6 198 новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі — гэта на 163 выпадкі менш, чым было на дзень раней. Пра гэта паведаміў Аператыўны штаб краіны па барацьбе з каронавірусам.

Усяго з пачатку эпідэміі ў Расіі захварэлі 87 147 чалавек. Па гэтым паказчыку Расія абагнала Кітай, дзе, паводле афіцыйных дадзеных, было зарэгістравана 83 912 выпадкаў захворвання COVID-19, паведамляе meduza.io.

За мінулыя суткі памерлі 50 чалавек, у якіх быў пацверджаны дыягназ «каронавірусная інфекцыя». Усяго з моманту пачатку эпідэміі ў краіне памерлі 794 чалавекі. Агульная колькасць тэстаў, праведзеных у Расіі з пачатку распаўсюджвання коронавируса, перавысіла тры мільёны.

У Беларусі колькасць хворых працягвае хутка расці. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 27 красавіка было зарэгістравана 11 289 (+826 за суткі) станоўчых тэстаў на COVID-19. Выздаравелі і выпісаныя — 1 740 пацыентаў. Усяго ў нашай краіне памерлі 75 чалавек — трое з іх за мінулыя суткі.