Прычынай смаленскай авіякатастрофы быў выбух

Паводле кіраўнікa падкамісіі па паўторным расследаванні прычынаў авіякатастрофы, прычына аварыі самалёта — выбух — ужо пацверджаная.

361ee51b_3917_441c_94f4_5252cb3a6cac.file


Кіраўнік падкамісіі па паўторным расследаванні прычынаў авіякатастрофы ўрадавага самалёта Ту-154 М пад Смаленскам Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) паведаміў, што канчатковы даклад камісіі аб прычынах катастрофы будзе апублікаваныя напрыканцы бягучага і пачатку будучага году. Былы міністр нацыянальнай абароны дадаў, што прэзентацыя канчатковых высноваў з працы падкамісіі адбудзецца пасля завяршэння працы амерыканскай даследчай групы.
"Тады нам спатрэбіцца каля месяца да апрацоўкі выніковай справаздачы. Іх праца (амерыканскіх даследчыкаў — рэд.) неабходная дзеля пераацэнкі асобных аналізаў, якія выконваюцца ў Польшчы, а таксама ў еўрапейскай групе, якая складаецца з навукоўцаў са Скандынавіі і Вялікабрытаніі”, — дадаў былы кіраўнік Міністэрства абароны. "Не пілоты, не нейкія дзеянні людзей, якія знаходзіліся на борце, прывялі да той трагедыі, а выбух. Сёння ўжо дзякуючы брытанцам мы гэта ведаем. Мы не вызначаем характар выбуху. Мы ведаем напэўна, што ў гэтым выбуху ўдзельнічаў траціл, што не азначае, што нам вядома, якой была формула гэтага выбуху ", — сказаў Мацярэвіч.
Антоні Мацярэвіч адзначыў, што па гэтай справе няма сумневаў, паколькі наяўнасць выбуховых рэчываў была тройчы пацверджана ў тых месцах, у якіх камісія сцвердзіла найбольшыя пашкоджанні і дэфармацыі, што выступаюць у выніку выбуху. "Гэта ў 2012 і 2013 гадах пацвердзілі вынікі вадкаснай храматаграфіі, а цяпер - вынікі даследавання, праведзенага брытанскай лабараторыяй”, — падкрэсліў кіраўнік падкамісіі па паўторным расследаванні прычынаў смаленскай авіякатастрофы.
Учора Антоні Мацярэвіч паведаміў, што падкамісія паведаміла пракуратуры аб магчымасці здзяйснення злачынства з боку былога старшыні і членаў Камісіі па даследаванні авіякатастрофаў.
У выніку авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёта Ту-154М, якая адбылася 10 красавіка 2010 года, загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя.
Паводле radyjo.net