Прэзідэнт Ірана прызнаў Халакост гістарычным фактам
Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані прызнаў, што Халакост з'яўляецца гістарычным фактам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CNN. Рухані знаходзіцца ў Нью-Ёрку, дзе прымае ўдзел у сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
«Любое злачынства супраць чалавечнасьці, у тым ліку злачынства, здзейсненае
нацыстамі супраць габрэяў, варта асуджэння», — заявіў Рухані.
Разам з тым прэзідэнт Ірана заявіў, што «пра маштабы Халакосту павінны
судзіць гісторыкі».
Махмуд Ахмадзінежад, папярэднік Руханіят на пасадзе прэзідэнта, у публічных выступах неаднойчы ставіў пад сумнеў факт і маштабы вынішчэння габрэяў у гады Другой сусветнай вайны і прапаноўваў
краінам, якія перажываюць пачуццё віны за іх гібель, прадаставіць частку сваёй тэрыторыі для пераносу дзяржавы Ізраіль, каб такім чынам вырашыць палесцінскую праблему.
Гэтыя выказванні нязменна правакавалі рэзкую крытыку ў яго адрас з боку сусветнай супольнасці.
Выступ новага прэзідэнта Ірана з трыбуны Генасамблеі традыцыйна байкатавала дэлегацыя Ізраіля. Тлумачачы матывы для такога дэмаршу, ізраільскі прэм'ер -міністр Біньямін Нетаньяху
заявіў: «Толькі на мінулым тыдні Рухані, як і Ахмадзінежад, адмовіўся
прызнаць Халакост як гістарычны факт. Калі іранскія лідэры прызнаюць Халакост, спыняць заклікі да знішчэння Ізраіля, тады ізраільская дэлегацыя будзе слухаць іх выступы на Генасамблеі ААН». Яго жорсткі адказ прагучаў да таго, як стала вядома пра словы, сказаныя Рухані ў
інтэрв'ю CNN.
Між тым прамова Рухані была ў цэлым значна мякчэйшай, чым выступы Ахмадзінежада, адзначае ІТАР -ТАСС. Ён заявіў, у прыватнасці, што Іран гатовы неадкладна пачаць перамовы па сваёй ядзернай
праграме і настроены на дыялог з ЗША, аднак не адмаўляецца ад развіцця мірнага атама.
newsru.com