Пратэсты супраць Трампа перараслі ў беспарадкі ў Арэгоне
У Портлэндзе мітынгоўцы, якія пратэстуюць супраць абрання Дональда Трампа, закідалі камянямі паліцэйскіх.
Паліцэйскія ў адказ ужылі пярцовыя балончыкі і гумовыя кулі. Дэманстранты пачалі біць вітрыны крам, паведамляе ВВС.
Напярэдадні ў некалькіх гарадах ЗША прайшлі пратэсты супраць абрання Дональда Трампа на прэзідэнта.