500 топавых багацеяў свету страцілі $ 41 млрд з-за перамогі Трампа

500 самых багатых людзей свету страцілі больш за $40 млрд пасля перамогі на выбарах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Адпаведныя дадзеныя былі атрыманы дзякуючы разлікам індэкса выдання Bloomberg.

delfi.lv

delfi.lv


Пры гэтым самыя заможныя прадпрымальнікі ЗША, колькасць якіх складае каля траціны спісу самых багатых людзей свету, страцілі $9,3 мільярда.
«Па індэксу Bloomberg, зніжэнне склала $41 млрд у пачатку таргоў у сераду. Індэкс S&P 500 (уключае 500 акцыянерных кампаній ЗША, якія маюць найбольшую капіталізацыю) знізіўся на 1,1% у 10 гадзін раніцы ў Нью-Ёрку. Фондавыя рынкі па ўсім свеце вагаліся праз навіны пра тое, што нью-ёркскі магнат стаў 45-м прэзідэнтам ЗША», — падкрэслілі ў ведамстве.
Больш за ўсё грошай прапала з рахунку мексіканскага магната Карласа Сліма. Гэта, у прыватнасці, $5,1 мільярд, які быў страчаны ў выніку таго, што яго актывы ўпалі ў цане на 9,2%.