Польшча будзе патрабаваць у Нямеччыны ваенных рэпарацый
Рашэнне па гэтай справе прыняў старшыня кіруючай партыі "Права і справядлівасць" Яраслаў Качыньскі.
Photo:By Jan Bułhak - Stanisław Jankowski, Adolf Ciborowski "Warszawa 1945 i dziś" Wydawnictwo Interpress, Warszawa, 1971, page 66/Domena publiczna/commons.wikimedia.org"Вяртанне да пытання нямецкіх рэпарацый за шкоды, нанесеныя Польшчы ў выніку Другой сусветнай вайны — рашэнне старшыні партыі "Права і справядлівасць" Яраслава Качыньскага",— паведаміў дэпутат ад кіроўнай партыі Аркадыюш Мулярчык (Arkadiusz Mularczyk) у інтэрв'ю каталіцкаму Radio Maryja і тэлебачанню Trwam. Ён дадаў, што гэта пытанне, якое будзе вырашацца гадам, паведамляе Польскае радыё.
"Да гэтага часу, а мы амаль 30 гадоў жывем у свабоднай Польшчы, ні адзін з урадаў ці палітычных лідараў не закрануў гэтай тэмы. Такім чынам адбывалася па розных прычынах: часам па прычынах характару актуальных адносінаў, часам з-за страху, а магчыма і іншых прычынаў”, — заявіў Мулярчык.
Палітык таксама пракамэнтаваў заяву намесніка прэс-сакратара нямецкага ўраду Ульрыке Дэмэр (Ulrike Demmer), якая ў сераду паведаміла, што "пытанне нямецкіх рэпарацый для Польшчы было ў мінулым канчаткова вырашанае, як у юрыдычным, так і палітычным аспектах”.
Дэпутат нагадаў, што ў 1953 годзе гэта Савецкі Саюз вырашыў адмовіцца ад рэпарацый, якія ў адпаведнасці з Патсдамскім дагаворам Нямеччына павінна была выплаціць СССР і Польшчы.
"23 жніўня 1953 году, у нядзелю ў 19.30 адбылося паседжанне Рады міністраў, якое доўжылася паўгадзіны. Вынікам гэтай сустрэчы з'яўляецца адзін пратакол. Там няма ніякага рашэння, ніякага афіцыйнага акта, толькі пратакол, што ўсе аднадушна пагадзіліся адмовіцца ад рэпарацый. Гэты пратакол падпісаў адзін Берут (Балеслаў Берут, першы прэзыдэнт ПНР — рэд.) і ніхто больш. Гэта можа азначаць, што дакумэнт падроблены або падпісаны пад ціскам”, — сказаў палітык.
У ліпені падчас Канвэнцыі Аб’яднаных правых сілаў лідар партыі "Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі адзначыў, што Польшча ніколі не атрымлівала кампенсацыі за шкоду, нанесеную краіне ў выніку Другой сусветнай вайны.
У апошнюю сераду Аркадыюш Мулярчык паведаміў, што Упраўленне сеймавых аналізаў рыхтуе справаздачу, датычную магчымага патрабавання ад Нямеччыны выплаты рэпарыцый за ваенныя шкоды. Справаздача павінна быць гатовая да 11 жніўня.