Польшча. Экс-міністр рэанімаваў пасажыра на борце самалёта
Дэпутат Сейма і былы міністар аховы здароўя Барташ Арлуковіч рэанімаваў пасажыра на борце самалёта.

Самалёт польскай авіякампаніі LOT следаваў рэйсам Варшава—Шчэцін. Неўзабаве пасля ўзлёту адзін з пасажыраў страціў прытомнасць. Да рэанімацыйнай акцыі прыступілі трое пасажыраў, якія былі дэпутатамі Сейма Польшчы і адначасова лекарамі. Аднак найбольш актыўным быў менавіта Арлуковіч, паколькі ў мінулым працаваў рэаніматолагам.
Нягледзячы на тое, што пасажыр прыйшоў у сябе, капітан самалёта прыняў рашэнне здзейсніць аварыйную пасадку ў горадзе Познань. З аэрапорта пацыент трапіў у шпіталь, а самалёт працягнуў палёт у Шчэцін.
Барташ Арлуковіч пасля прызямлення сказаў журналістам, што месца рэанімацыі было нетыповым. "З другога боку, працуючы на хуткай дапамозе прыходзілася рэанімаваць пацыентаў у розных сітуацыях і месцах", — падкрэсліў экс-міністр.
Пасля рэанімацыйнай акцыі пасажыры самалёта ўзнагародзілі лекараў-дэпутатаў плясканнем у далоні.
Барташ Арлуковіч, якому 44 гады, з'яўляецца дэпутатам Сейма Польшчы, па спецыяльнасці лекар-педыятр, працаваў рэаніматолагам і дзіцячым анколагам. З лістапада 2011 года да чэрвеня бягучага года займаў пасаду міністра аховы здароўя Польшчы.