Пажараў у чарнобыльскай зоне цяпер няма

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Украіны паведаміла, што па стане на раніцу 28 сакавіка пажары ў чарнобыльскай Зоне адчужэння не зафіксаваныя.

two_column_cwob5jvp.jpg

У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) адзначылі: «Па стане на 07:57 28 сакавіка, у адпаведнасці з данымі спадарожнікавых здымкаў, выкідаў цяпла, пажараў і ўзгаранняў у Зоне адчужэння і безумоўнага (абавязковага) адсялення няма».

Украінскія ратавальнікі адзначылі, што шэраг СМІ апублікавалі ілжывую інфармацыю пра нібыта маштабныя пажары ў чарнобыльскай Зоне адчужэння, і заклікалі не распаўсюджваць неправераную інфармацыю ды сачыць за паведамленнямі толькі ў афіцыйных крыніцах.