Памёр прэзідэнт ЗША, які прызнаў незалежную Беларусь
Джордж Буш стаў 41-м прэзідэнтам ЗША ў 1989 годзе. Перад гэтым ён
быў віцэ-прэзыдэнтам краіны ў 1981-1989 гадах і Дырэктарам Цэнтральнай
выведкі. Адзін з ягоных сыноў, Джордж Буш-малодшы, быў 43-м прэзідэнтам
ЗША, піша Свабода.
Сёлета Буш некалькі разоў трапляў у шпіталь. Ён быў шпіталізаваны 22 красавіка з інфекцыяй у лякарні ў Х’юстане — на наступны дзень пасля пахавання ягонай жонкі Барбары Буш.
Многія палітыкі ўжо выказалі сваё спачуванне з нагоды смерці Джорджа Буша старэйшага. Адным з першых гэта зрабіў Барак Абама.
Кароткая біяграфія
Нарадзіўся ў штаце Масачусетс у 1924 годзе ў заможнай сям'і. Ягоны бацька Прэскат Буш быў сэнатарам банкірам. У 1941 годзе, калі Японія напала на Пёрл-Харбар, Буш паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША і стаў самым маладым амэрыканскім лётчыкам у той час.
Ён служыў да канца вайны. Потым паступіў у Ельскі ўнівэрсытэт і пераехаў у Заходні Тэхас. Там ён пачаў нафтавы бізнэс і хутка стаў мільянэрам.
Буш спрабаваў стаць прэзідэнтам ЗША яшчэ ў 1980 годзе, але ён ня быў намінаваны і трапіў ва ўладу разам з Рэйганам. Да 1988 года Буш заставаўся віцэ-прэзідэнтам.
Ён выйграў прэзыдэнцкія выбары ў 1989 годзе і прабыў у Белым доме адзін тэрмін. За гэты час адбылося падзеньне Бэрлінскай сьцяны, развал Савецкага Саюза. ЗША правялі вайсковыя аперацыі ў Панаме і Персідскім заліве.
У якасці прэзідэнта Буш выступаў за незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі, але за існаванне СССР у складзе іншых савецкіх рэспублік. Так, выступаючы ў Кіеве ў жніўні 1991 перад дэпутатамі Вярхоўнай Рады, Буш выказаўся за захаванне Савецкага Саюза і засцярог дэпутатаў ад «нацыяналізму».
Распад СССР і прызнанне незалежнай Беларусі
На мяжы 1980-90 гадоў разам з тагачасным кіраўніком СССР Міхаілам Гарбачовым Буш падпісаў некалькі міжнародных пагадненняў, якія адыгралі істотную ролю ў справе ядзернага раззбраення.
У якасці прэзідэнта Буш выступаў за незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі, але за існаванне СССР у складзе іншых савецкіх рэспублік. Так, выступаючы ў Кіеве ў жніўні 1991 перад дэпутатамі Вярхоўнай Рады, Буш выказаўся за захаванне Савецкага Саюза і засцярог дэпутатаў ад «нацыяналізму».
Пасля падпісання Віскулёўскіх пагадненняў і адстаўкі Міхаіла Гарбачова з пасады прэзыдэнта СССР адміністрацыя Буша заявіла аб прызнанні Беларусі ў якасці незалежнай дзяржавы і ўсталявання дыпляматычных адносінаў.
«Злучаныя Штаты таксама прызнаюць незалежнасць Украіны, Армэніі, Казахстана, Беларусі і Кыргызстана – усе дзяржавы, якія зрабілі канкрэтныя абавязацельствы перад намі. Мы будзе хутка дзейнічаць, каб усталяваць дыпламатычныя адносіны з гэтымі дзяржавамі, а таксама створым новыя сувязі з імі», – заявіў Буш пасьля таго, як СССР распаўся.