ЗША. Забойства Кенэдзі — рытуал ілюмінатаў?

У 55-ю гадавіну забойства амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі актыўна агучваліся альтэрнатыўныя варыянты. 

122228.jpg


Далей за ўсіх пайшоў расійскі сайт pravda.ru, які прыпісаў забойства ў Даласе... ілюмінатам — секце філасофскага і містычнага характару, блізкай па поглядах да масонаў. 

На след сектантаў, нібыта, указвае тое, што Кенэдзі быў каталіком, а касцёл заўсёды канфліктаваў з групоўкамі накшталт ілюмінатаў. Да таго ж смерць Кенэдзі дапамагла прыйсці да ўлады Ліндану Джонсану, які, як вядома, быў масонам. 

Менавіта пры Джонсане на Захадзе пачаліся моладзевая і сексуальная рэвалюцыі, з якіх, нібыта, адбыўся заняпад белай хрысціянскай заходняй культуры. 

Прычым само забойства было аформленае зусім як рытуал. Кенэдзі быў забіты перад масонскім храмам у Даласе — горадзе, размешчаным на 33 паралелі, як і Дамаск, Багдад, Тыбет, Нагасакі і іншыя месцы акультнай важнасці. 

Застаецца дадаць, што аўтар версіі — заўзяты французскі кансерватар, экстравагантнымі тэзісамі якога, падобна, зацікавіліся выключна ў Расіі.

Паводле расійскай прэсы