Названа дата абмену палоннымі паміж Украінай і тэрарыстамі
Абмен палоннымі паміж Украінай і прадстаўнікамі тэрарыстаў ДНР і ЛНР павінен адбыцца да 25 снежня.
Пра гэта паведамляюць двзе крыніцы ў мінскай кантактнай групе і пацвердзілі 2 суразмоўцы ў расійскіх дыпламатычных колах, піша расійская газета "Известия". Па інфармацыі выдання, канчатковыя спісы будуць зацверджаныя 20 снежня. Менавіта ў гэты дзень адбудзецца апошняе ў 2017 годзе пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску. Гаворка ідзе аб абмене 74 украінскіх палонных і 306 палонных з ОРДЛО.
Пры гэтым пакуль застаецца нявызначаным лёс каля 30 зняволеных, якія, па інфармацыі афіцыйнага Кіева, не жадаюць вяртацца на часова акупаваныя тэрыторыі.
"Да гэтых людзей, у жаданні якіх застацца ва Украіне сумняюцца ў Данбасе, украінскі бок прапануе адправіць незалежных экспертаў, каб тыя пацвердзілі іх намеры. Гэта правільны і разумны ход", — заявіла адна з крыніц выдання.