Напрарочылі? Злучаныя Штаты перакінулі ў Польшчу баявую авіяцыю
Еўрапейскае камандаванне арміі ЗША перавяло ў Польшчу некалькі дзясяткаў знішчальнікаў F-15 і F-16. Афіцыйная прычына рэдыслакацыі вайсковых самалётаў да ўсходніх граніц NATO — адпрацоўка сітуацыі, дзе можа спатрэбіцца экстранная перакідка баявой авіяцыі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства абароны Польшчы Марыюш Блашчак у Twitter, перадае «Радыё Рацыя».
Ён падкрэсліў, што «US EUCOM» адпрацоўвае хуткую перакідку ваенна-паветраных сіл у Еўропе з выкарыстаннем, у прыватнасці, польскіх аэрадромаў. «Падчас супольных трэніровак мы ўмацоўваем бяспеку нашага рэгіёна», — напісаў міністр Блашчак.
Нагадаем, надоечы намеснік дзяржсакратара беларускага Савета Бяспекі Уладзімір Арчакоў заявіў у эфіры БТ, што ля межаў Беларусі з краінамі ЕС «літаральна круглыя суткі» ідуць вучэнні замежных войск.