На беларуска-польскай мяжы знайшлі манекен мігранта
Міністэрства абароны Польшчы паведамляе, што польскія ваенныя выявілі манекен, які імітуе мігранта.
«У раёне Міхалова на памежнай паласе знойдзены манекен, што імітуе мігранта, які можа быць выкарыстаны беларускімі службамі для дэзінфармацыі. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як працуюць беларускія службы», — гаворыцца ў паведамленні польскага ведамства.
Фота twitter.com/MON_GOV_PL