Чэргі на мяжы: выезду з Беларусі ў ЕС чакае амаль 3,5 тысячы фур

Амаль 3,5 тысячы грузавікоў стаяць у чэргах на выезд з Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпамежкамітэта.

Пункт пропуску «Катлоўка»

Пункт пропуску «Катлоўка»


Па стане на 11.20 29 студзеня ў пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе стаяць больш за 360 грузавікоў, «Прывалка» — 350, «Катлоўка» — 200, «Беняконі» — 410, «Відзы» — больш за 150.
Чэргі ёсць і на выездзе ў Латвію: у пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць больш за 240 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 420 фур.
На беларуска-польскай мяжы ў «Бераставіцы» стаяць больш за 600 грузавых аўтамабіляў, у «Казловічах» — 600.
Нагадаем, увесь лістапад і пачатак снежня 2021 года ў дзеючых пунктах пропуску на мяжы з Польшчай і краінамі Балтыі чэргі вялікагрузаў дасягалі некалькіх соцень. У канцы лістапада агулам выезду на заходняй мяжы чакалі больш за 4 тысячы фур. Паводле слоў кіроўцаў, стаяць у чэргах даводзілася аж да васьмі сутак.
Да канца года на мяжы з Польшчай і Латвіяй зніклі чэргі вялікагрузаў, якія чакалі выезду з Беларусі ў краіны ЕС.