У Літве будуць судзіць мытнікаў і грамадзян Беларусі за кантрабанду цыгарэт

У Віленскі абласны судперадалі крымінальную справу, у якой два супрацоўнікі Віленскай тэрытарыяльнай мытні і два грамадзяніна Беларусі абвінавачваюцца ў кантрабандзе цыгарэт і незаконным размяшчэнні падакцызных тавараў у арганізаванай групе.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Мытнікаў таксама абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам, у выніку чаго Еўрапейскаму саюзу і Літоўскай Рэспубліцы быў нанесены значны маёмасны і немаёмасны ўрон. Амаль 10 мільёнаў еўра не былі выплачаныя Еўрапейскаму саюзу і дзяржаве за меркаваныя злачынствы, учыненыя абвінавачанымі, паведамляе літоўская мытня.
Па даных дасудовага расследавання, ініцыяванага і праведзенага Крымінальнай мытнай службай Літоўскай Рэспублікі, у 2019 годзе ў Літву з Беларусі ў вельмі вялікай колькасці ў грузавіках увозіліся кантрабандныя беларускія цыгарэты.
Сабраныя дакументы і матэрыялы следства сведчаць аб тым, што падсудныя дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы па загадзя складзеным плане, размяркоўваючыся па розных задачах і ролях. У Беларусі цыгарэты, загружаныя на прычэпы грузавікоў, дастаўляліся ў Літву праз аўтапост Шальчынінкай. Было змадэлявана мытнае афармленне груза, што сведчыць аб тым, што палеты перавозіліся без прад'яўлення яго да мытнага кантролю.
Паведамляецца, што ў Літву кантрабандай  было ўвезена 4 грузавікі з прычэпамі-платформамі, на тэрыторыю Еўрасаюза кантрабандай увезена больш за 3 млн пачкаў цыгарэт.