Масква будзе караць Януковіча «рублём» за саступкі апазыцыі

Калі прэзідэнт Віктар Януковіч пойдзе на саступкі апазыцыі ён можа застацца без расійскага крэдыту.



hrozny_putin.jpg

Пра гэта піша расійскае выданне «Ведамасці» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў органах расійскай улады.
Пакуль гаворка пра тое, каб прыпыніць выдачу крэдытаў, не ідзе, сказаў ананімны расійскі федэральны чыноўнік, але ўсе разумеюць, што, калі палітычныя рызыкі ва Украіне будуць нарастаць, калі з'явіцца пагроза змены ўлады, яны будуць аналізаваць сітуацыю зноўку.
Па словах чалавека, блізкага да адміністрацыі расійскага прэзідэнта, пазіцыя Расіі прынцыповая - яе абумоўлівае праект пагаднення Украіны з Еўрапейскім саюзам, не сам факт здзелкі, а яго канкрэтныя палажэнні: застанецца тое ж становішча - тая ж пазіцыя застанецца ў Расіі, з'явіцца іншая - Расія зойме іншую пазіцыю.
espreso.tv