Яцанюк заявіў, што гатовы ісці з людзьмі пад кулі

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк учора заявіў, што ў прэзідэнта Віктара Януковіча ёсць суткі для таго, каб спыніць кровапраліцце ва Украіне.



yaceniuk1.jpg

Пра гэта ён заявіў на веча на Майдане Незалежнасці.
«Гэта, мабыць, самы драматычны і трагічны дзень у гісторыі нашай краіны. Пяцёра людзей, якія мелі сям'і, некаторыя з іх мелі вялікую будучыню, былі проста застрэленыя», - сказаў ён.
«У нас ёсць два шляхі: першы - спыніць кровапраліцце. На гэты шлях у нас засталося 24 гадзіны. Калі гэтага не будзе, то я скажу за сябе: я з сорамам жыць не буду. Пойдзем у наступ: калі куля ў лоб, то куля ў лоб. Але шчыра, справядліва і смела», - заявіў апазіцыянер.
Яцанюк заклікаў Януковіча прыняць рашэнне, таму што ён сваё ўжо прыняў.
«Цяпер абараняем Майдан. Я казаў публічна, што я да апошняга зраблю ўсё, каб кожны чалавек захаваў жыццё, каб наша краіна захавалася як адзіная дзяржава», - заклікаў ён.
Як вядома, у сераду ў Кіеве ў сутыкненнях з сілавікамі загінулі пяць чалавек.
Лідэры апазіцыі хадзілі ў Адміністрацыю прэзідэнта на перамовы з Януковічам, але, па іх словах, яны нічога не далі.

pravda.com.ua