Колькасць насельніцтва Зямлі дасягне 1 студзеня 7,444 млрд чалавек

Колькасць насельніцтва планеты дасягне 1 студзеня 7 444 443 881 чалавек. З такім прагнозам выступілі ў чацвер спецыялісты Бюро перапісу ЗША.

planeta_zemlya_vikimedia.jpg


Яны адзначаюць у распаўсюджанай заяве, што «ў параўнанні з 1 студзеня бягучага года жыхароў Зямлі стане на 78,5 мільёна чалавек больш». Прырост складзе 1,07%. Чакаецца, што «ў студзені наступнага года кожную секунду на свет будуць з’яўляцца 4,3 дзіцяці, паміраць 1,8 чалавека».
Раней Бюро прагназавала, што у 2050 годзе ў свеце будзе налічвацца за 9 млрд чалавек. У пачатку XI стагоддзя на Зямлі жылі 310 млн чалавек, у 1900 годзе –— 1,6 млрд чалавек. 6-мільярдная адзнака была пройдзеная ў 1999 годзе. 7 млрд чалавек насельніцтва планеты дасягнула ў 2011 годзе.
Паводле «Радыё Рацыя»