Іранскае тэлебачанне паведаміла пра 12 загінулых падчас пратэстаў

Антыўрадавыя пратэсты працягваюцца ў Іране пяты дзень, яны ахапілі буйныя гарады краіны, у тым ліку сталіцу Тэгеран. 

Пратэсты ў Іране, фота АР

Пратэсты ў Іране, фота АР


Сёння на іранскім тэлебачанні зʼявілася інфармацыя пра 12 загінулых, перадае агенцтва Associated Press.

Раней паведамлялася, што чатыры асобы сталі ахвярамі падчас пратэстаў: двое пратэстоўцаў загінулі 30 снежня, яшчэ двое — у ноч на 1 студзеня на паўднёвым захадзе краіны.

Антыўрадавыя акцыі пачаліся ў Іране 28 снежня на знак пратэсту супраць росту цэнаў, і працягваюцца ўжо пяты дзень.

Паліцыя арыштавала сотні дэманстрантаў. Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані 31 снежня заявіў, што грамадзяне «абсалютна вольныя» крытыкаваць уладу і пратэставаць, але засцярог ад гвалту.

Паведамлялася, што ўлады краіны заблакавалі доступ да папулярных сярод пратэстоўцаў сацсетак Instagram і Telegram. Такое рашэнне нібыта было прынята "на самым высокім узроўні", каб "падтрымаць парадак" у рэспубліцы. Карыстальнікі паведамілі пра блакаванне 31 снежня.

Аднак міністр інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Ірана Махамад Джавад Азары Джахрумі абверг інфармацыю пра часовае блакаванне доступ да сацыяльных сетак, паведамляе ТАСС. Адпаведную заяву міністр зрабіў у панядзелак на сваёй старонцы ў Twitter. "Чуткі пра адключэнне сацыяльных сетак не адпавядае рэчаіснасці. Яны накіраваны, відаць, на стварэнне грамадскага незадаволенасці і песімізму", — заявіў ён.

Між тым блакаванне Telegram у Іране пацвердзіў яго заснавальнік Павал Дураў. Як ён напісаў у сваім Twitter, такая мера з боку іранскіх уладаў з’явілася пасля адмовы адміністрацыі месенджара зачыніць шэраг тэлеграм-каналаў, якія ўдзельнікі пратэстаў выкарыстоўвалі для абмену інфармацыяй.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выказаў падтрымку пратэстоўцам, крытыкуючы іранскія ўлады за «закрыццё інтэрнэту» і абвінавачваючы іх у парушэнні правоў удзельнікаў акцый: права на свабоду слова і сходаў.


Паводле belsat.eu, tass.ru