Клічко: Складаецца ўражанне, што падзеі разгортваюцца па сцэнары, напісаным звонку
Віталь Клічко лічыць нелагічнымі дзеянні сілавікоў. Пра гэта ён паведаміў СМІ пасля зносін з еўракамісарам Штэфанам Фюле.
"Тыя рэчы, якія адбываюцца ў краіне, не складаюцца лагічна. Калі сілы "Беркута" разганяюць мірную дэманстрацыю 17-гадовых студэнтаў, калі ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў зачышчаецца плошча ад мірных дэманстрантаў, калі б'юць журналістаў і знікаюць людзі. Калі робяцца тыя рэчы, якія не ўкладваюцца ў логіку падзей, складаецца ўражанне, што гэта або гэта правакацыя, або наўмысныя дзеянні, або сцэнар, напісаны звонку".
Пра гэта ён сказаў журналістам пасля сустрэчы апазіцыі з еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння ЕС еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.
Крыніца відэа Громадське ТБ