Канстанцінопаль адмяніў анафему кіраўніка Кіеўскага патрыярхату Філарэта
Канстанцінопаль адмяніў анафему, якую ў свой час наклала РПЦ на Філарэта за імкненне да аўтакефаліі ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Святы сінод Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы прыняў рашэнне адмяніць анафему (адлучэнне ад царквы) прадстаяцеля Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэта і кіраўніка Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ) Макарыя, паведаміў іерарх Канстанцінопальскага патрыярхату, мітрапаліт Гальскі Эмануіл.
У 1997 годзе, пасля таго, як Філарэт узначаліў непрызнаную царкву Кіеўскага патрыярхату, сабор Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) адлучыў яго ад царквы і наклаў на яго анафему.
Сінод таксама вырашыў працягнуць працэдуру прадстаўлення царквы на Украіне Томаса аб аўтакефаліі (незалежнасці).
У Маскоўскім патрыярхаце гнеўна адрэагавалі на прынятае Канстанцінопалем рашэнне ды папярэдзілі пра катастрафічныя наступствы, якое яно можа мець.
У фінальным дакуменце змяшчаюцца таксама яшчэ чатыры пункты:
· аб аднаўленні стаўрапігіі Сусветнага патрыярхату ў Кіеве — "адной з яго шматлікіх стаўрапігій на Украіне, якія існавалі тут заўсёды";
· аб прызнанні незаконнай анексіі Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату Рускай праваслаўнай царквой 1686 года;
· папярэджанне аб небяспецы незаконнага захопу цэркваў і манастыроў ва Украіне з прычыны прынятых сінодам рашэнняў;
· аб прызнанні іерархаў УПЦ (КП) і УАПЦ у іх кананічным статусе і аб аднаўленні еўхарыстычных зносінаў з прыхаджанамі гэтых цэркваў.
Менавіта 89-гадовага Філарэта ў Кіеве называюць найбольш верагодным кіраўніком яшчэ не створанай незалежнай аб'яднанай украінскай праваслаўнай царквы.
Філарэта, былога высокапастаўленага іерарха Рускай праваслаўнай царквы, у 1992 годзе пазбавіў царкоўнага сану архірэйскі сабор РПЦ.
Гэта здарылася пасля таго, як ён ініцыяваў зварот украінскіх мітрапалітаў да маскоўскага патрыярха з просьбай даць украінскай царкве аўтакефалію (незалежнасць).
Яшчэ ў 1992 годзе Філарэт накіраваў патрыярху Канстантынопальскаму як вышэйшай апеляцыйнай інстанцыі ў сусветным праваслаўі просьбу паўторна разгледзець яго справа і аднавіць яго кананічны статус.
Гэтая апеляцыя на працягу наступных гадоў неаднаразова дапаўнялася, распавялі ВВС у Кіеўскім патрыярхаце.
У сваіх шматлікіх інтэрв'ю Філарэт гаварыў пра "палітычныя матывы" накладзенай на яго анафемы і заяўляў, што не прызнае яе.
РПЦ настойвала на правамернасці накладання анафемы на Філарэта, называючы яго лідарам "самаабвешчанага зборышча".
Больш за тое, прадстаўнікі Рускай царквы сцвярджалі, што зняць анафему з Філарэта можа толькі тая царква, якая яе наклала.
Аднаўленне кананічнага статусу Філарэта аўтаматычна вядзе да легітымізацыі ўсіх святароў і біскупаў Кіеўскага патрыярхату, кажуць у гэтай царквы.
Паводле www.bbc.com