Як жывуць пенсіянеры ў Ізраілі
Цікава, а які ўзровень жыцця былых савецкіх пенсіянераў, якія не зарабілі пенсію ў Ізраілі і атрымліваюць дапамогу па старасці? Вось бюджэт 94-гадовай бабулькі, якая жыве ў двухпакаёвай арандаванай кватэры на першым паверсе шматкватэрнага дома ў курортным горадзе Ашкелон.
ДАХОДЫ І РАСХОДЫ
Штомесячны даход бабулі — 3 950 ізраільскіх шэкеляў, ці больш за 1 тысячу долараў ЗША (пры сённяшнім курсе 3,675 шэкеля за адзін долар). З іх 2 900 шэкеляў — дапамога па старасці, 900 — на аплату кватэры і 150 шэкеляў — даплата на арэнду жылля для адзінокіх пенсіянераў.
Якія выдаткі нясе жанчына? Прыкладна 1 000 шэкеляў штомесячна выдаткоўваецца на ежу. Прычым гаворка ідзе пра харчаванне, якое гарманічна спалучае ўсе неабходныя складовыя для чалавека сталага ўзросту.
Вось чаму на стале ў бабулі заўсёды прысутнічаюць мёд, аліўкавы алей, аўсянка, грэчка і рыс, тварог і ёгурт, дастаткова танная розная свежая гародніна, зеляніна і садавіна на працягу ўсяго года (проста вочы разбягаюцца на рынку!), рыба і мяса (кураціна, індычына, цяляціна, ялавічына і бараніна), мінеральная вада, кава і гарбата, хлеб і кандытарскія вырабы, шакалад, спецыі і арэхі (грэцкія, фундук і міндаль), а таксама мясцовыя сухафрукты. Калі ж жанчына тройчы на тыдзень наведвае клуб пажылых людзей, дзе можна не толькі смачна пад’есці, але і цікава правесці час з аднагодкамі, яе выдаткі на харчаванне змяншаюцца больш чым на палову.
Камунальныя паслугі штомесяц каштуюць бабульцы каля 2 100 шэкеляў і ўключаць: выдаткі на арэнду жылля — 1 500 шэкеляў, на электраэнергію — 125, на ваду — 25, на тэлефон — 200, прагляд праграм розных тэлеканалаў — 200, прыбіранне дому і прылеглай тэрыторыі — 45. Бабуля бясплатна карыстаецца грамадскім транспартам.
Акрамя таго, нашая пенсіянерка выдзяляе каля 150 шэкеляў штомесяц на лекі і прыкладна 50 шэкеляў на прадметы санітарыі і гігіены. Яшчэ 50 шэкеляў штомесяц ідзе на непрадбачаныя расходы. Атрымліваецца, што агульныя выдаткі нашай пенсіянеркі не перавышаюць 3 350 шэкеляў.
Такім чынам, штомесяц бабулька можа адкладаць не менш за 600 шэкеляў (звыш 160 долараў). А пры наведванні клубу пажылых людзей гэтая лічба можа павялічыцца амаль удвая. Свае зберажэнні жанчына выдаткоўвае на вандроўкі, новую мэблю і бытавую тэхніку, а таксама на падарункі родзічам, якія жывуць у Ізраілі і Расіі.
МЕДЫЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ
Пры гэтым бабуля карыстаецца бясплатным медычным абслугоўваннем, якое лічыцца адным з найлепшых у свеце. Нездарма па працягласці жыцця ізраільскія мужчыны з’яўляюцца сусветнымі лідарамі, а жанчыны займаюць адно з вядучых месцаў на планеце. Бабулька штогод праходзіць абавязковы медычны прафілактычны агляд, па выніках якога прызначаюцца неабходныя лячэнне і аперацыі. Каля ложка нашай пенсіянеркі на століку месціцца так званая «кнопка дапамогі», якая дазваляе ў любы момант бясплатна выклікаць на кватэру дактароў, выратавальнікаў і паліцыю.
Акрамя таго, 27 гадзінаў на тыдзень бабульцы дапамагаюць дзве метапеле (нянькі). Яны не толькі прыбіраюць кватэру і мыюць бялізну, але і выконваюць усе неабходныя банкаўскія
аперацыі, купляюць прадукты і лекі, а таксама суправаджаюць жанчыну падчас наведвання клубу, паліклінікі і іншых сацыяльна-культу
Такі ўзровень жыцця ізраільскай пенсіянеркі непараўнальна пераўзыходзіць мажлівасці беларускага пенсіянера, штомесячная пенсія якога наўрад ці дазволіць нават харчавацца па-ізраільску. Пра ўсё астатняе няма чаго і казаць…
І напрыканцы — кошты асобных прадуктаў харчавання ў Ізраілі (у доларах ЗША): хлеб — ад 0,8 да 2,3 за батон, малако — 1 за літр, тварог — 6 за кілаграм, яйкі — ад 1,2 да 1,9 за дзясятак, свежая рыба — ад 9,5 да 11,5 за кілаграм, марожаная рыба — ад 5 да 10 за кілаграм, свежае мяса — ад 1,8 да 19 за кілаграм, свежая гародніна — ад 0,8 да 1,6 за кілаграм і свежая садавіна — ад 0,8 да 2,7 за кілаграм.
ТРОХІ ПРА ІЗРАІЛЬ:
Мёртвае мора — самае нізкае месца на Зямлі і адзін з самых салёных вадаёмаў свету: у літры яго вады ўтрымліваецца 340 грамаў солі.
Лячэбнае купанне ў Мёртвым моры
З візай Ізраіля ў замежным пашпарце яго ўладальнік не зможа наведаць мусульманскія краіны (Іран, Кувейт, Ліван, Лівію, Пакістан, Саўдаўскую Аравію, Емен, Сірыю і Судан) нават у тым выпадку, калі ў пашпарце ёсць сапраўдная віза адной з названых краін.
Іерусалім. Уражваюць шматлікія сонечныя батарэі і катлы для гарачай вады на крышах дамоў, якія скрозь абліцаваны мясцовым так званым іеруслімскім камнем
З часоў ізраільска-егіпе
Гатэлі на беразе Мёртвага мора
Сотавы тэлефон быў вынайдзены ў ізраільскай філіі «Матаролы» — самым вялікім даследчым цэнтры гэтай кампаніі.
Большасць аперацыйных сістэм Windows NT і ХР распрацавана ў ізраільскай філіі кампаніі Microsoft, а кампутарная тэхналогія Pentium MMX — у ізраільскім аддзяленні фірмы Intel.
Ашкелон. Сучаснае дойлідства Ізраіля прызнана ў свеце
За межамі ЗША Microsoft і Cisco адкрылі свае навукова-даследч
Ізраіль займае першае месца ў свеце па колькасці кампутараў, музеяў, біятэхналагічных і пачынаючых кампаній, а таксама навуковых работ на душу насельніцтва.
Ізраіль займае трэцяе месца ў свеце па ўзроўні развіцця прадпрымальніцтв
У краіне самы вялікі працэнт эмігрантаў у адносінах да агульнай колькасці насельніцтва. Эмігранты прыязджаюць у пошуках дэмакратыі, рэлігійных свабод і эканамічных магчымасцяў.
Ізраіль займае другое месца ў свеце па колькасці выдадзеных кніг на душу насельніцтва.
Ізраільскія навукоўцы ўпершыню распрацавалі кампутарны безрадыяцыйны метад дыягностыкі раку грудзей.
Ізраільская кампанія стварыла кампутарную сістэму беспамылковага размеркавання лекаў, што дазволіла скасаваць чалавечы фактар пры выдачы лекавых сродкаў. Да прыкладу: штогод у шпіталях ЗША ад няправільнай выдачы лекаў паміраюць 7 000 пацыентаў.
Ізраільская кампанія Given Imaging упершыню спраектавала мінівідэакамеру, якую можна праглынуць у таблетцы. Камера дапамагае ў дыягназе захворванняў
страўнікава-кіша
Навукоўцы Ізраіля распрацавалі прыбор, які дазваляе адсочваць сардэчныя скарачэнні праз сістэму датчыкаў і дапамагае сэрцу перакачваць кроў. Гэтае адкрыццё, мажліва, выратуе шмат людзей з сардэчнымі захворваннямі.
Ізраільская кампанія першай спраектавала і пабудавала прамысловую геліястанцыю ў пустыні Махаве (штат Каліфорнія, ЗША).