Гуайда заклікаў да байкоту выбараў у парламент Венесуэлы
Лідар венесуэльскай апазіцыі выступае за падаўжэнне мандата Нацасамблеi і хоча правесці народны рэферэндум па гэтым пытанні.
Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайда заклікаў байкатаваць прызначаныя на нядзелю, 6 снежня, выбары ў Нацыянальную асамблею (НА) - аднапалатны парламент краіны. На яго думку, вынікі галасавання могуць быць сфальсіфікаваныя на карысць прыхільнікаў кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура.
Нацасамблея - апошні з ключавых органаў у краіне, якія застаюцца пад кантролем сіл апазіцыі. Між тым Гуайда ужо заявіў, што з 7 снежня пачне падрыхтоўку да рэферэндуму па пытанні аб працягу мандата НА. Цяперашні мандат парламента мінае 5 студзеня 2021 года. Хуан Гуайда ўжо заявіў, што запланаваў правядзенне так званых народных кансультацый 12 снежня. Іх апазіцыя ўспрымае як рэферэндум аб даверы кіраўніку Венесуэлы.
Паўнамоцтвы Нацасамблеі перадалі Канстытуцыйнаму сходу
У жніўні 2016 года лаяльны Мадура Вярхоўны суд прызнаў, што ўсе далейшыя рашэнні Нацасамблеі не маюць сілы. Большая частка паўнамоцтваў дадзенага органа была перададзена лаяльным улады Канстытуцыйнаму сходу.
У парламенцкіх выбарах у Венесуэле павінны прыняць удзел больш за 14 тысяч кандыдатаў ад 107 палітычных сілаў краіны. Па выніках галасавання мяркуецца абраць 277 членаў (на 110 больш, чым у дзеючым скліканні) аднапалатнага парлямэнту.
Германія, ЗША і яшчэ больш за 50 краін прызнаюць часовым прэзідэнтам Венесуэлы Хуана Гуайда, які абвясціў сябе ім яшчэ ў студзені 2019 года. Нягледзячы на ціск Вашынгтона і катастрафічную сітуацыю ў эканоміцы, Мадура застаецца ва ўладзе, абапіраючыся на падтрымку з боку ваенных, а таксама Расіі і Кітая.
dw.com