Ці далучаць Паўднёвую Асецію да Расіі?
Нечакана зноў атрымала актуальнасць тэма правядзення ў Паўднёвай Асеціі плебісцыту наконт уваходжання краю ў склад Расійскай Федэрацыі. Па словах прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Леаніда Цыбілава, ён меў на гэты конт размову з Пуціным.
Фота ria.ru
У выніку
палітыкі не толькі дамовіліся пра неабходнасць адпаведнага рэферэндуму, але і,
быццам, пагадзіліся правесці мерапрыемства вельмі аператыўна. Рэферэндум
пройдзе «не праз год, не два і нават не
праз паўгода, а раней», кажа Цыбілаў.
Між тым, каментатары заклікаюць
асцярожна ставіцца да заяваў лідара Паўднёвай Асеціі. Па-першае, падобныя
абяцанкі гучаць ужо як мінімум тры гады. Па-другое, дасюль не зразумелая прававая
схема інкарпарацыі.
Сам Цыбілаў кажа, што па выніках галасавання будзе
сфармаваны нейкі пераходны сумесны орган кіравання, што, аднак, супярэчыць расійскай
Канстытуцыі, а для Пуціна вельмі важна давесці, што ўсё адпавядае нормам права.
Таму ўсе лічаць, што Цыбілаў займаецца піярам напярэдадні выбараў прэзідэнта
непрызнанай рэспублікі.
Яшчэ адна нагода для Масквы, каб не спяшацца, —
эскалацыя канфлікту ў Нагорным Карабаху, які стварае абсалютна новы пейзаж ў
Закаўказзі.
Паводле грузінскай прэсы