Газ па трубаправодзе больш не паступае ў Францыю
Францыя перастала атрымліваць газ па трубаправодзе
У апошнія дні “Газпром”
скараціў пастаўкі газу па Паўночнаму патоку-1 на 60%, а ў Францыю пастаўкі
спыніліся, паведамляе korrespondent.net.
Пра тое, што Францыя перастала атрымліваць газ па трубаправодзе з Германіі, заявіў французскі аператар GRTgaz у пятніцу, 17 чэрвеня.
"З 15 чэрвеня GRTgaz адзначае спыненне паступлення газу з Германіі ў Францыю", — гаворыцца ў паведамленні.
Кампанія заклікала запампоўваць газ у сховішчы настолькі шмат, наколькі магчыма.
Раней аператар папярэджваў, што пагрозы спынення паставак газу ў Францыю няма, паколькі перабоі з пастаўкамі з Германіі кампенсуюць пастаўкі з Іспаніі і з іншых крыніц.
У той жа час, італьянская кампанія Eni заявіла пра атрыманне толькі паловы аб'ёму газу, запытанага ў пятніцу ў “Газпрама”.