Галоўнакаманадуючым ДНР стаў кадэбіст з Прыднястроўя
Самаабвешчаны «прэм'ер-міністр» так званай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Барадай выехаў у Расію. Яго абавязкі ўзяў на сябе экс-міністр дзяржбяспекі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Уладзімір Анцюфееў. Пра гэта сам Анцюфееў паведаміў сёння журналістам у Данецку.
Паводле яго слоў, Барадай з'ехаў у Расію, у прыватнасці, і для таго, каб паглядзець, як там прымаюць бежанцаў.
Анцюфееў таксама прыняў абавязкі «галоўнакамандуючага ДНР». Раней ім быў Стралкоў (Гіркін), а сам Анцюфееў лічыўся «віцэ-прэм'ер-міністрам па пытаннях
дзяржаўнай бяспекі».
З 1992 па 2012 Анцюфееў займаў пасаду міністра дзяржаўнай бяспекі Прыднястроўя. У 2004 годзе ён атрымаў званне прафесара Акадэміі ваенных навук Расіі.
Прыняцце Анцюфеевым абавязкаў галоўнакамандуючага можа азначаць, што з ранейшым важаком баевікоў Стралковым (Гіркіным) штосьці не так. Прайшлі чуткі пра яго раненне. Гэта супала з паведамленнем,
што ён «перастае весці блог».
nn.by