Францыя. Гадавіна смерці любімага караля
Французы — перакананыя рэспубліканцы. Аднак нягледзячы на гэта зараз яны аддаюць даніну павагі Генрыху IV Наварскаму, які кіраваў краінай з 1589 па 1610 год. Генрых прызнаны самым папулярным з усіх французскіх манархаў. Шмат выданняў зрабілі тэмай тыдня юбілей забойства Генрыха (яго забіў каталіцкі фанатык на парыжскай вуліцы). А самы папулярны штотыднёвік «Nouvel Observateur» увогуле назваў Генрыха IV лепшым адміністратарам у гісторыі краіны. За 200 гадоў да штурму Бастыліі кароль зрабіў, па нашых мерках, неверагоднае — прымірыў пратэстантаў і каталікоў.
Французы — перакананыя рэспубліканцы. Аднак нягледзячы на гэта зараз яны аддаюць даніну павагі Генрыху IV Наварскаму, які кіраваў краінай з 1589 па 1610 год. Генрых прызнаны самым
папулярным з усіх французскіх манархаў. Шмат выданняў зрабілі тэмай тыдня юбілей забойства Генрыха (яго забіў каталіцкі фанатык на парыжскай вуліцы). А самы папулярны штотыднёвік «Nouvel
Observateur» увогуле назваў Генрыха IV лепшым адміністратарам у гісторыі краіны. За 200 гадоў да штурму Бастыліі кароль зрабіў, па нашых мерках, неверагоднае — прымірыў пратэстантаў
і каталікоў. У 1589 годзе Генрых IV выдаў славуты Нанцкі эдыкт, што гарантаваў вернікам абедзвюх канфесій роўныя правы. Акрамя таго, ён шмат зрабіў для развіцця эканомікі і інфраструктуры дзяржавы,
нават заклаў асновы для развіцця сістэмы сацыяльнай абароны. Генрых IV заявіў, што яго жыццёвая місія заключаецца ў тым, каб звычайная французская сям’я магла дазволіць сабе кожны тыдзень
есці курыцу. Трэба адзначыць, што пра нябожчыка згадваюць галоўным чынам левыя апазіцыйныя выданні. Відавочна, каб укалоць цяперашняга прэзідэнта Нікаля Сарказі, які на фоне Генрыха Наварскага, на іх
погляд, поўны нуль.
Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)