Еўрасаюз падоўжыў санкцыі супраць Расіі

Персанальныя санкцыі супраць расіян з-за канфлікту з Украінай падоўжаныя на шэсць месяцаў — яны будуць дзейнічаць да сярэдзіны верасня.



2601645.jpg

Еўрапейскі саюз падоўжыў на паўгода санкцыі супраць Расіі за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Пра гэта паведамляе са спасылкай на сайт ЕС korrespondent.net.

Санкцыі падоўжаныя да 15 верасня 2021 года, у санкцыйны спіс не ўносіліся якія-небудзь змяненні. Цяпер у гэтым спісе знаходзяцца 177 асоб і 48 арганізацый.

Санкцыі прадугледжваюць абмежаванні на паездкі і замарожванне актываў у ЕС. Яны дзейнічаюць з 2014 года.

Раней СМІ даведаліся аб новых санкцыях ЗША супраць Расіі. Гэтым разам Вашынгтон мае намер пакараць Расію за маштабную кібератаку, якую прыпісваюць хакерам, звязаным з расійскімі ўладамі.