Дэпутат Дзярждумы Валуеў прапанаваў расійскім спартсменам крычаць «Ура!» замест гімна на Алімпіядзе

Мікалай Валуеў — гэта былы баксёр, які пасля завяршэння спартыўнай кар'еры ўзяў прыклад з іншых прапуцінскіх атлетаў і пайшоў у дэпутаты.

nikolaj_valuev_rasskazal_pochemu_progolosoval_za_popravki_k_konstitucii_15933646301029043584.jpg

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расіі Мікалай Валуеў заклікаў выкарыстоўваць крык «Ура!» замест гімна для расійскіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях, піша ТАСС.

Раней стала вядома, што Спартыўны арбітражны суд у Лазане адхіліў запыт на выкарыстанне песні «Кацюша» замест расійскага гімна на Гульнях у Токіа і Пекіне.

Нагадаем, што расіян пазбавілі права выкарыстоўваць на Алімпіядах афіцыйныя гімн і сцяг праз сістэмнае ўжыванне допінгу. Зараз тое самае, але з палітычных прынын, пагражае алімпійскай камандзе Беларусі.