Джуліян Асанж затрыманы паліцыяй Лондана

Улады Эквадора пазбавілі заснавальніка Wikileaks Джуліяна Асанжа прытулку ў амбасадзе ў Лондане.


Асанж затрыманы паліцыяй, паведамляе meduza.io. Падставай для затрымання стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе. У амбасадзе Эквадору Асанж правёў 7 гадоў.
У Лондане суд прызнаў заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Ассанжа, арыштаванага 11 красавіка ў пасольстве Эквадора, вінаватым ў няяўцы ў суд у 2012 годзе.
Ассанжу пагражае да 12 месяцаў турмы. Прысуд будзе вынесены ў траўні.
Слуханне па пытанні аб экстрадыцыі Асанжа ў ЗША, дзе яму прад'явілі абвінавачванні ў сувязі з крадзяжом сакрэтных урадавых дакументаў, пройдзе 2 траўня, паведамляе BBC News.
Грамадзянін Аўстраліі Джуліян Асанж заснаваў WikiLeaks ў 2006 годзе. Праз некалькі гадоў на партале былі апублікаваныя тысячы сакрэтных дакументаў ЗША пра вайну ў Афганістане і Іраку. У ЗША аўстралійцу пагражае працяглы турэмны тэрмін, а патэнцыйна — і смяротнае пакаранне.
У 2010 годзе Ассанж, які абвінавачваўся ў сэксуальным гвалце ў Швецыі, быў арыштаваны ў Лондане і вызвалены пад заклад. У 2012 годзе ён, баючыся пераследу ў ЗША, папрасіў прытулак у пасольстве Эквадора ў Лондане і парушыў умовы закладу. У пасольстве ён пражыў амаль сем гадоў.
Паводле racyja.com