Данецкаму журналісту пагражалі і спалілі машыну (+відэа)
У ноч на 12 красавіка невядомы падпаліў машыну галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання " Навіны Данбаса" Аляксея Мацукі. Пра гэта паведаміў сам Мацука ў Фэйсбук.
"Акрамя таго, што мне спалілі машыну, ноччу сепаратысты
спрабавалі захапіць будынак пракуратуры Данецкай вобласці, аднак праваахоўныя органы здолелі прадухіліць захоп. Разам з тым, сепаратысты паспелі пашкодзіць частку
маёмасці ўнутры будынка, таксама зафіксаваныя факты марадзёрства.
Цяпер пракуратура працуе ў штатным рэжыме", — яшчэ напісаў
Аляксей.
У 00:33 невядомы мужчына падышоў да
аўтамабіля рэдактара, прыпаркаванага каля яго дома, абліў гаручым рэчывам і падпаліў.
Відэа інцыдэнту было зроблена з экрана камер відэа-назірання на
мабільны тэлефон падчас прагляду.
Па дадзеных выдання "Навіны Данбаса", аўтамабіль патушылі суседзі Мацукі, якія выклікалі міліцыю. У апошні час Аляксей неаднаразова атрымліваў ананімныя пагрозы.
Паводле "Украінскай праўды"