Былы Папа Рымскі назваў прычыну педафіліі сярод святароў
"У грамадскім жыцці Захаду Бога няма".
Былы Папа Рымскі Бенэдыкт XVI перарваў доўгае маўчанне і напісаў адкрыты ліст аб тым, чаму сярод каталіцкіх святароў распаўсюдзіліся розныя сэксуальныя злачынствы, перш за ўсе педафілія. Корань праблемаў ён бачыць у сэксуальнай рэвалюцыі 60-х гадоў, якая, па ягоным меркаванні, спарадзіла "новую нармальнасць", якая апынулася загублівай. Многія эксперты пабачылі ў лісце Бенедыкта XVI схаваную крытыку палітыкі Папы Францыска, нягледзячы на тое што былы пантыфік скончыў ліст словамі падзякі на адрас сённяшняга папы.
Галоўнай прычынай распаўсюду педафіліі сярод каталіцкіх святароў Бенэдыкт XVI лічыць сэксуальную рэвалюцыю 1960-х гадоў. "Сярод свабод, якіх імкнулася дасягнуць рэвалюця 1968 года, была поўная сэксуальная свабода, якая не падпарадкоўвалася б ніводнай норме, — піша ён і дадае — У фізіагноміцы рэвалюцыі 1968 года часткова закладзенае і тое, што педафілія ацэніваецца як дазволеная і дапушчальная".
Па меркаванню былога пантыфіку, частка віны ляжыць на заходніх урадах, якія паддаліся гэтым настроям і дазволілі ўрокі сэксуальнай адукацыі.
Рэцэптам выпраўлення сітуацыі ён лічыць вяртанне мінулага стаўлення да прычасці, а не стварэнне "новай царквы". Апошняе ён лічыць "д'ябальскімі хітрыкамі", дадаючы, што наяўнасць зла ўнутры царквы не дыскрэдытуе яе ў агульным.
Па меркаванню Бенэдыкта XVI, вера ў якасці "ладу жыцця" а не "адцягнутай тэорыі" непарыўна звязаная з базавым наборам маральных установак, а "тыя, хто спрабуе пазбавіць царкву права выносіць маральныя суджэнні, хочуць, каб яна змаўчала менавіта там, дзе пралягае мяжа між праўдай і хлуснёй".
Паводле https://meduza.io/