База акупацыйных войскаў РФ у Янакіеве
Напрыканцы жніўня 2015 году міжнародная валанцёрская група InformNapalm.org выявіла фатаздымкі, на якіх зафіксаваная разнастайная вайсковая тэхніка (РСЗВ “Град”, САУ, танкі) акупацыйных войскаў Расіі на вайсковым палігоне ля вёскі Карла-Марксава, што месціцца між Горлаўкаю і Янакіева. Асобна былі зафіксаваныя САУ “Гваздзікі” (122-мм), схаваныя ў нежылым памяшканні.

Падчас чарговага OSINT-расследавання мы ідэнтыфікавалі яшчэ адну з базаў акупацыйных войскаў РФ. Яна знаходзіцца ў самім Янакіеве, дзе, гэтаксама ў нежылых памяшканнях захоўваюцца тыя ж “Гваздзікі”. Месца для гэтай базы акупанты абралі ўдала — у непасрэднай блізкасці (каля 4 км) да навучальнага палігону расійска-тэрарыстычных войскаў.




САУ “Гваздзік” з нумарамі “515” і “514” раней ужо былі зафіксаваныя і апісаныя ў адпаведным матэрыяле. Зазначым толькі, што, у адрозненне ад фатаздымкаў у гэтым артыкуле, якія былі зробленыя ў красавіку гэтага года, на летніх фота, што ў матэрыяле ў спасылцы, САУ перафарбаваныя ў цёмна-зялёны колер.
Унутры аднаго з памяшканняў





Для прыкрыцця атакі з паветра, што неабходна для абароны вайсковай базы, побач знаходзіцца зенітна-ракетны комплекс “Страла”. Металічны вагончык на заднім тле стаіць на звалцы, што побач з базай.


На шчасце для нас, акупанты дужа любяць хваліцца — ні самі рашысты, ні іхныя баявыя сяброўкі не могуць выстаяць перад спакусай зрабіць сэлфі на тле вайсковай тэхнікі.
Свежыя фота з палігону ля н.п. Карла-Марксава. Паводле зафіксаванага на фота надвор’я, яны былі зробленыя напачатку верасня 2015 году.

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў @BuTaJIu4eK
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын