Байдэн даручыў выдзеліць Украіне ваенную дапамогу ў памеры да 60 млн долараў
Украіне будзе выдзелена фінансавая дапамога ў памеры да 60 млн долараў за кошт сродкаў Пентагона ЗША. Яна прызначана для ўмацавання абароны краіны.
Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн распарадзіўся выдзеліць Украіне фінансавую дапамогу ў памеры да 60 млн долараў за кошт сродкаў Пентагона ЗША. Аб гэтым паведамляецца ў мемарандуме, распаўсюджаным у пятніцу, 27 жніўня, прэс-службай Белага дома.
«Уладай, дадзенай мне ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Злучаных Штатаў Амерыкі, я дэлегую дзяржаўнаму сакратару паўнамоцтвы накіраваць вылучэнне сродкаў на суму да 60 млн долараў ЗША на абаронную прадукцыю і паслугі міністэрства абароны, а таксама на ваенную адукацыю і падрыхтоўку для аказання дапамогі Украіне», — гаворыцца ў дакуменце, падпісаным Джо Байдэнам.
У чэрвені, перад сустрэчай з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, Байдэн на час замарозіў рэалізацыю плана па аказанні ваеннай дапамогі Украіне, нарыхтаванага ўвесну на выпадак ваеннай агрэсіі Масквы супраць Кіева.
Рашэнне аб выдзяленні дадатковай дапамогі Украіне Байдэн прыняў напярэдадні запланаванай на 31 жніўня ў Вашынгтоне сустрэчы з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Як заявіла раней прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі, «візіт пацвердзіць непахісную падтрымку Злучанымі Штатамі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны на тле агрэсіі Расіі ў Данбасе і Крыму».
dw.com