Баевікі «ДНР» абвясцілі «гандлёвую блакаду» Кіеву

Верхавод баевікоў так званай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка заявіў, што «ДНР аб'яўляе блакаду» Кіеву.

Аляксандр Захарчанка / REUTERS

Аляксандр Захарчанка / REUTERS



«Мы сячэм усе сувязі з Украінай, з якой ваюем. Так, прадавалі вугаль, каб атрымліваць грошы і плаціць зарплату тут. Але за кошт таго, што мы навучыліся жыць у блакадзе, мы аб'яўляем блакаду Украіне», — цытуе Захарчанку РІА Навіны.
Раней Служба бяспекі Украіны абнародавала чарговыя перахопленыя размовы Аляксандра Захарчанкі з грамадзянінам РФ, падчас якіх ён абмяркоўваў захоп тэрарыстамі ўкраінскіх прадпрыемстваў. Па словах Захарчанкі, баевікі захапілі каля 40 прадпрыемстваў на акупаванай тэрыторыі Данбаса.
Размова даказвае, што большасць самых прывабных украінскіх эканамічных актываў на часова акупаванай тэрыторыі Данетчыны расійскія куратары хочуць перадаць структурам алігарха Сяргея Курчанка, які збег у Расею, адзначаюць у СБУ.