102 Сусветны дзень мігранта і ўцекача

Папа Францішак з гэтай нагоды просіць міласэрна, з павагай для кожнага чалавека, вырашаць складаныя праблемы іншаземцаў.



3bb2d315_2d4d_4213eb.jpg

fot. PAP/EPA/Ettore Ferrari

«Мігранты і ўцекачы з'яўляюцца для нас выклікам. Адказ дае Евангелле міласэрнасці» — пад такім дэвізам рыма-каталіцкая царква адзначае сёння 102-гі Сусветны дзень мігранта і ўцекача.

Папа Францішак з гэтай нагоды просіць міласэрна, з павагай для кожнага чалавека, вырашаць складаныя праблемы іншаземцаў.

Сусветны дзень мігрантаў і ўцекачоў павінен звярнуць увагу хрысціян на праблемы звыш 200 мільёнаў бежанцаў.

Найбольш жорсткія прычыны, па якіх людзі пакідаюць свой дом, гэта вайна і тэрарызм, на такі крок людзі вырашаюцца таксама з-за галечы і карупцыі.

Мір'ям Прэнга, якая знаходзіцца пад апекай варшаўскага Цэнтра мігрантаў, 10 гадоў таму прыехала ў Польшчу з Альбаніі. М.Прэнга распавяла:

— Я вырашыла, што застаюся ў Польшчы на тры месяцы як валанцёр, я думала вяртацца на радзіму. Але я тут сустрэла добрых і шчырых людзей. Гэта не так, што я не сумую па маёй краіне, аднак тут я адчуваю сябе лепш.

У Польшчы, сярод касцельных інстытуцыяў, мігрантамі апякуецца "Карытас Польшча". Уцекачам аказваецца псіхалагічная, сацыяльная і юрыдычная дапамога.

www.radyjo.net