Еўрапол апублікаваў рэкордную суму заробку кантрабандыстаў на мігрантах
У 2015 годзе каля 1 мільёна нелегальных мігрантаў прыбылі ў Еўропу. 90% з іх плацілі злачынным сіндыкатам за трансфер у Еўропу.

Фота Reuters
У мінулым годзе кантрабандысты атрымалі рэкордны прыбытак ад дастаўкі мігрантаў у Еўропу. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрапола, паведамляе The Independent.
У 2015 годзе кантрабандысты зарабілі ад $ 3 да $ 6 мільярдаў.
Еўрапейскія праваахоўнікі апыталі 1500 шукальнікаў прытулку, бежанцаў і эканамічных мігрантаў. Аказалася, што 90% з іх плацілі злачынным сіндыкатам за трансфер у Еўропу.
"Таксама мы ведаем, што ў сярэднім кожны мігрант плаціць ад 3 да 6 тысяч долараў за транспарціроўку. Гэта простая матэматыка. Прыбытак крымінальных груповак вырас да мільярдных сум усяго толькі за адзін год у Еўропе", — адзначыў кіраўнік Еўрапола.
Па дадзеных ААН у 2015 годзе каля 1 мільёна нелегальных мігрантаў прыбылі ў Еўропу праз Міжземнае мора. Сярод іх больш за 500 тысяч сірыйцаў.
Паводле tsn.ua